2014-11-05
«Поўная рэжысёрская версія першага анімацыйнага фільма па гісторыі Беларусі „Будзьма беларусамі!“ мае вышэйшую за папярэднія рэлізы якасць відэа і большы хранаметраж.
„Будзьма беларусамі!“ — гэта першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Мультфільм з’яўляецца цэнтральнай, але далёка не фінальнай падзеяй сумеснага праекту „БудзьмаTUT“ культурніцкай кампаніі „Будзьма беларусамі!“ і парталу TUT.BY.
Праект мае на мэце зацікавіць беларускай гісторыяй і культурай шырокае кола людзей. Стваральнікі праекта перакананыя, што менавіта гэтыя каштоўнасці сёння могуць аб’яднаць такіх розных беларусаў».
youtube.com/watch?v=m2TYMNftJFY